Я родам з Брылей - маленькай вёскі на Беларусі. Будучы яшчэ дзіцем, я любіла гуляць з пацеркамі і пачала рабіць мае першыя невялічкія бранзалеты з бісеру. Вялікая ўдзячнасць маёй маці! Яна заўсёды падтрымлівала мяне і была маім «спонсарам», купляючы бісер і кнігі. Пазней у мяне нават быў гурток па бісерапляценні ў маёй вёсцы.
Пасля пераезду ў Велікабрытанію ў 2013 я пазнаёмілася з незвычайнай тэхнікай вырабу неверагодна прыгожых упрыгожванняў з сутажнай тасьмы, пацер, крышталяў і камянёў-кабашонаў, якая называецца «Сутажная Вышыўка». Мне настолькі спадабалася працаваць з сутажом, што зусім хутка я пачала ствараць свае ўласныя дызайны і праекты, што дазволіла мне быць часткай гэтай цудоўнай тэхнікі па вырабе унікальных, узрушаючых і незвычайных упрыгожванняў.
Некалькі прыкладаў маёй работы.
На гэтым сайце можна ўбачыць ўсяго некалькі прыкладаў таго, што я магу зрабіць. Калекцыю фатаграфій сваіх вырабаў я папаўняю на маіх старонках у Facebook , Twitter , Instagram і Pinterest .
Калі Вам спадабалася што-небудзь з маіх упрыгажэнняў і Вы хацелі б гэта набыць, калі ласка, не саромейцеся і звяжыцеся са мной.
Або зазірніце ў маю краму на Etsy .
Калі ў Вас ёсць свая пэўная ідэя наконт ўпрыгажэння, якое Вы хацелі б мець, звяжыцеся са мной і прапануйце свае праекты, дызайны, малюнкі. Будзем рабіць чараўніцтва разам! А я лічу гэта сапраўдным чараўніцтвам, калі, злучыўшы разам пару пацер і сшыўшы іх з сутажом, з'яўляецца новае ўнікальнае ўпрыгажэнне. Такое, якога няма ні ў каго ў цэлым свеце. Толькі ў Вас.
Гэтак жа мы можам нешта змяніць з упадабаных ўжо гатовых маіх вырабаў. Кулон мы лёгка ператворым у брошку, а з брошкі зробім завушніцы. Памяняем колер сутажа і пацер. Нешта прыбяром, нешта дадамо.
Толькі скажыце, і я паспрабую ўвасобіць ўпрыгажэнне Вашай мары ў рэальнасць.